Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведаў Эквадор з афіцыйным візітам

21 июня 2014
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны правёў сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам Эквадора Хорхе Гласам, падчас якой перадаў асабістае пасланне Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі на адрас кіраўніка краіны Рафаэля Карэа Дэльгада. У сустрэчы таксама прымалі ўдзел кіраўнікі шэрагу ключавых эквадорскіх міністэрстваў, зацікаўленых у нарошчванні двухбаковага супрацоўніцтва з Беларуссю. Адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі аб праробленай працы па выкананні дамоўленасцяў кіраўнікоў дзвюх краін, дасягнутых падчас візітаў Прэзідэнта Беларусі ў Эквадор у чэрвені 2012 года і прэзідэнта Эквадора ў Мінск у кастрычніку 2013 года. Вызначаныя пэўныя шляхі нарошчвання супрацоўніцтва па розных кірунках. У прысутнасці віцэ-прэзідэнта кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў падпісалі пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян Беларусі і Эквадора.