Міхаіл Мясніковіч і Мікалай Азараў падпісалі шэраг дакументаў

7 октября 2013
Новыя праекты супрацоўніцтва Беларусі і Украіны абмяркоўваліся сёння на сустрэчы Міхаіла Мясніковіча і Мікалая Азарава. Размова ішла наконт сферы прамысловай кааперацыі, аграрнага сектара, энергетыкі і транспарту.

Вынікам пасяджэння стала падпісанне шэрагу дакументаў. Міністэрствы прамысловасці дзвюх краін падпісалі дарожную карту развіцця супрацоўніцтва да 2015 года. Таксама Міхаіл Мясніковіч і Мікалай Азараў падпісалі міжведамаснае пагадненне па супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі кадраў у сферы ядзернай энергетыкі. Усяго ж падпісана шэсць дакументаў, якія будуць спрыяць развіццю адносінаў паміж Беларуссю і Украінай. Падрабязнасці - на інфармацыйным канале Панарама.