Міжпарламенцкі дыялог паміж Беларуссю i Польшчай будзе развівацца больш актыўна

5 декабря 2016

Сёння ў праграме польскай дэлегацыі  і  дэталёвыя перамовы з кіраўніком Савета Рэспублікі. Бакі гатовыя да пашырэння супрацоўніцтва і развіцця міжпарламенцкіх сувязяў. Беларусь разлічвае, што дыялог з польскімі калегамі будзе садзейнічаць канструктыўным кантактам і з парламентамі  ўсіх еўрапейскіх краін. Пакуль жа, як адзначыў Міхаіл Мясніковіч,  пазітыўныя двухбаковыя адносіны па парламенцкай лініі кантрастуюць з пазіцыяй еўрачыноўнікаў. 

Занепакоенасць беларускага боку таксама выклікае практыка распаўсюджвання "карты паляка". Дакумент гарантуе беларусам падтрымку пры працаўладкаванні і вядзенні бізнесу на тэрыторыі Польшчы, а таксама дае права на атрыманне бясплатнай адукацыі і спрашчае візавыя пытанні.

Міжпарламенцкі дыялог паміж краінамі, як адзначана сёння, будзе развівацца больш актыўна. Сёння бакі падпісалі сумесную заяву аб супрацоўніцтве.