Мар'яна Шчоткіна выскажа ,еларускія ініцыятывы на саміце па ўстойлівым развіцці

24 сентября 2018

Сёння ў Нью-Ёрку адкрываецца міжнародны саміт па ўстойлівым развіцці. Беларускія ініцыятывы выскажа нацыянальны каардынатар Мар'яна Шчоткіна. Наша краіна ўпершыню стане ўдзельнікам форуму, які аб'яднае прадстаўнікоў больш як 70 краін. Галоўныя акцэнты - на ўмацаванні супрацоўніцтва, у тым ліку і на рэгіянальным узроўні.

Беларусь выступае за стварэнне шырокай партнёрскай сеткі нацыянальных каардынатараў для надання імпульсу дасягненню глабальных мэт развіцця.

На палях саміта Мар'яна Шчоткіна правядзе двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый замежных краін і міжнародных арганізацый. У тым ліку з прэзідэнтам Сусветнага эканамічнага форуму Бёрге Брэндэ.