Лукашэнка: Кадравую работу трэба ўдасканальваць

16 июня 2023

Кадры вырашаюць усё! Ад іх залежыць і эканамічнае развіццё, і дабрабыт людзей. А таму ўдасканальваць кадравую работу - перманентная задача.

Аб гэтым сёння вялікая размова ў Палацы Незалежнасці. Кола ўдзельнікаў шырокае: ад кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, урада і парламента да губернатараў і памочнікаў па абласцях. Аляксандр Лукашэнка актуалізаваў кадравыя падыходы на нядаўніх нарадах па адукацыі і медыцыне. Сёння дыскусія - у працяг тэмы. І нямала пытанняў да кіраўнікоў у цэлым. Ці дастаткова прынятых мер? Ці патрэбны дадатковыя рашэнні? Як узмацніць дысцыпліну? Адказнасць - за работу з кадрамі? Усе прапановы павінны быць накіраваныя на прыцягненне і захаванне кадравага патэнцыялу краіны.

Галоўны крытэрый ацэнкі працы кіраўнікоў, па меркаванні Прэзідэнта, адзін - вынік! На прыкладзе рэгіёнаў - гэта рэалізацыя інвестпраектаў па прынцыпе "Адзін раён - адзін праект". Ініцыятыва ўлады на месцах і дзелавая хватка стануць ацэнкай прафпрыдатнасці кіраўнікоў. Няўдалых кіраўнікоў недапушчальна перасаджваць з аднаго крэсла ў другое. Прэзідэнт бачыць і ведае пра такія прыклады. Ліберальны падыход да такіх кадраў - непрымальны, перакананы кіраўнік дзяржавы.