Лаўроў і Макей падпісалі пагадненне аб бязвiзавым рэжыме для балельшчыкаў ЧС па футболе 2018

29 мая 2018

Вынікам сустрэчы Сяргея Лаўрова з кіраўніком МЗС Беларусі стала падпісанне пагаднення, якое дазволіць замежным балельшчыкам без візы ўязджаць у Расію праз Беларусь падчас чэмпіянату свету па футболе. Для гэтага фанатам трэба будзе мець толькі пашпарт балельшчыка і білеты на мундыяль.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі:

"На перыяд правядзення чэмпіянату свету па футболе сёлета для замежных балельшчыкаў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 ліпеня па 25 ліпеня. Расійскі бок у сваю чаргу дасць у наступным годзе права бязвізавага ўезду і знаходжання на сваёй тэрыторыі замежным балельшчыкам, якія будуць накіроўвацца на II Еўрапейскія гульні ў Мінск".

Таксама падчас візіту ў Мінск Сяргей Лаўроў выступіў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце з лекцыяй аб прынцыпах знешняй палітыкі Расіі і адносінах Мінска і Масквы.