Беларускі вопыт лячэння анкалагічных захворванняў будуць выкарыстоўваць у Калінінградскай вобласці

14 Лістапада 2017

У Калінінградскай вобласці Расіі зараз будуюць свой уласны рэгіянальны медыцынскі цэнтр па лячэнні раку. Дэлегацыя з самага заходняга рэгіёна гэтай краіны сёння наведала Беларускі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі. Удзельнікі сустрэчы азнаёміліся з тэхналогіямі дыягностыкі захворванняў, з навукова-практычнымі дасягненнямі беларускіх урачоў у лячэнні раку, а таксама абмеркавалі ўмовы супрацоўніцтва ў абмене кадрамі.

Акрамя таго, дэлегацыя наведала і цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”. Зараз у рэгіёне актыўна развіваюць унутраны і аграэкатурызм. У Беларусі - больш за дзве тысячы аграсядзібаў, без уліку турыстычных цэнтраў і комплексаў. Дэлегацыю з Калінінграда зацікавіў вопыт развіцця менавіта такога віду адпачынку, а таксама інтэрактыўны складальнік у сферы экатурызму.

Падчас двухдзённага візіту абодва бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах: эканамічнай, сацыяльнай і гуманітарнай.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя