Л. Ананіч: Міжпарламенцкае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам заўсёды развівалася дынамічна

3 ноября 2021
Міжпарламенцкае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам  заўсёды развівалася дынамічна. Аб гэтым на сустрэчы  старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджана ў Беларусі  заявіла намеснік кіраўніка рабочай групы па супрацоўніцтве з парламентам Азербайджана Лілія Ананіч.

Лілія Ананіч выказала ўпэўненасць, што багаты вопыт узаемадзеянняў Беларусі і Азербайджана будзе запатрабаваны на новым этапе супрацоўніцтва.