Найбуйнейшыя партыі левага толку пачалі падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў

19 марта 2016

Сённяшнюю суботу можна смела назваць "чырвонай". У Мінску адбыліся з'езды Камуністычнай партыі Беларусі і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Абодва форумы хоць і былі заяўлены як справаздачныя, але ўсё ж блізкасць парламенцкіх выбараў дала аб сабе знаць. Так, напрыклад беларускіх камуністаў у Мінск прыехалі падтрымаць аднадумцы з двух дзясяткаў краін. Сяргей Хамянтоўскі даведаўся, ці здольны партыйныя канцэпцыі левых адказаць на сучасныя выклікі і эканамічныя рызыкі.

Кангрэс-хол яны звыкла называюць канферэнц-залай, а гасцініцу "Вікторыя" жартам "Перамогай". Перад пераможным восеньскім паходам у парламент члены Камуністычнай партыі Беларусі сабраліся ў Мінску на першае пасяджэнне 12 з'езда Кампартыі. Другі этап пройдзе пасля афіцыйнага аб'яўлення даты парламенцкіх выбараў. Тады і зацвердзяць камуністы партыйную платформу, з якой яе актывісты пойдуць на выбары.

З'езд КПБ, апроч колькасці, сабраў вельмі якасны склад удзельнікаў. 150 дэлегатаў, усе рэгіёны краіны. Шырока прадстаўлена і сусветная геаграфія: Куба, Расія, В'етнам, Венесуэла, Кітай, Сірыя і Эквадор. Жаданы госць беларускага камуністычнага істэблішменту - лідар украінскіх камуністаў. Пётр Сіманнка прызнаецца, што сочыць за ходам перамоў у Мінску і гэтай пляцоўцы не бачыць альтэрнатыў.

Для гэтых з сівізной людзей палітычны час не спыніўся. І нават у 21 стагоддзі партыйныя канцэпцыі левых здольныя адказаць на сучасныя выклікі і рызыкі. І галоўнае, пры наяўнасці ўласных камунікацыйных каналаў здольныя стаць ключавымі звёнамі ў развіцці дыялогу ўлады з грамадствам па самых адчувальных тэмах, ці то кошт паслуг ЖКГ або рэформа пенсіённай сістэмы.

За 6 кіламетраў ад камуністаў актыўнічалі левацэнтрысты. Нягледзячы на суботу зала Дома прэсы запоўнена прыхільнікамі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Гэты з'езд таксама папярэднічае галоўнаму - высоўнаму. Наўскідку дэлегуюць паўсотні актывістаў на выбары. Праўда, прайсці ў парламент будзе няпроста. Супраць палітычных партый пакуль працуе менталітэт беларусаў. Ды і з камуністамі яны канкурэнты на адным полі. Але дзяліць сёння левым няма чаго. Не столькі палітыка, колькі эканоміка выходзіць на першы план.

Гэтая электаральная кампанія можа стаць пунктам адліку па стварэнні руху шырокага левага толку. Праз чвэрць стагоддзя пасля расколу зараз як ніколі часта гучыць ідэя правядзення аб'яднальнага і прымірэнчага форуму левых рухаў.