Сёння ў Беларусі Дзень працаўнікоў лесу

21 сентября 2014

З прафесійным святам супрацоўнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і лесапрамысловага комплексу краіны павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Сёння перад галіной стаяць важныя задачы па павышэнні эфектыўнасці лесакарыстання, укараненні перадавых тэхналогій, стварэнні ўмоў для прыцягнення буйных інвестыцый.


У лясной гаспадарцы працуюць каля 40 000 чалавек. Паводле статыстыкі, на аднаго жыхара Беларусі прыпадае ў 2 разы драўніны больш, чым у сярэднім па Еўропе. Мадэрнізацыя і пераабсталяванне прадпрыемстваў лясной галіны дазваляе экспартаваць ужо гатовую прадукцыю і тым самым прыносіць краіне валюту. Развіццё лясгасаў ідзе паводле так званага фінскага метаду.


Нягледзячы на павелічэнне экспарту і ўнутранае спажыванне, лясоў у Беларусі менш не становіцца. За апошнія 5 гадоў іх плошча павялічылася на 60 000 гектараў.