Акцыя "Нашы дзеці" ахопіць усіх хлопчыкаў і дзяўчынак краіны

4 декабря 2017

Напярэдадні Новага года віншаванні ад кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў атрымаюць нават нованароджаныя. Акцыя "Нашы дзеці" ахопіць усіх хлопчыкаў і дзяўчынак краіны.

Марафон пройдзе па ўсёй Беларусі. Зараз аргкамітэт фарміруе графік віншаванняў. Свой удзел пацвердзілі 90 арганізацый. Дзеці, якія знаходзяцца ва ўмовах стацыянара ў бальніцах, інтэрнатных установах і маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе, будуць ахопленыя ў першую чаргу.

Алена Галаўнёва, намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічны работы галоўнага ўпраўлення Міністэрства адукацыі Беларусі: "У нас паступова скарачаецца колькасць дзіцячых інтэрнатных устаноў краіны. На сённяшні дзень больш за 80 % дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, з 20 188 чалавек выхоўваюцца ў замяшчальных сем'ях. Таму асаблівасць акцыі будзе заключацца ў тым, што дзеці, якія пражываюць у сем'ях, таксама будуць задзейнічаныя ў святочных мерапрыемствах у рамках акцыі "Нашы дзеці".

Старт акцыі будзе дадзены 11 снежня а 16 гадзіне ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Кульмінацыяй марафону стане паказ у Палацы Рэспублікі. На Галоўную ёлку краіны збяруцца дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі.