Качанава: Сірыя - надзейны партнёр Беларусі на Блізкім Усходзе

13 мая 2022

Сірыя для Беларусі з'яўляецца надзейным партнёрам на Блізкім Усходзе. Гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сірыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі Махамадам аль-Умрані. Спікер верхняй палаты парламента падкрэсліла: нашы краіны ўзаемадзейнічаюць па розных напрамках, у тым ліку ў гуманітарнай сферы. Сірыйскіх дзяцей, напрыклад, вось ужо некалькі гадоў на аздараўленне прымае "Зубраня", развіваюцца адносіны і ў адукацыі. Паміж краінамі падпісана каля трыццаці пагадненняў аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні. Нягледзячы на геапалітычнае становішча, Сірыя і Беларусь працягваюць падтрымліваць адно аднаго ў няпростых умовах.