Перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана адбудуцца ў Мінску 19 лістапада

16 ноября 2018

Пра парадак дня будучай сустрэчы расказалі ў прэс-службе беларускага лідара. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў падрабязна абмяркуюць стан і перспектывы развіцця адносін паміж краінамі, абмяняюцца меркаваннямі па актуальнай міжнароднай праблематыцы. Асноўную частку перамоў прысвяцяць гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, рэалізацыі сумесных праектаў. Прэзідэнты таксама разгледзяць магчымасці па ўзаемадзеянні ў транспартна-лагістычнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, спорце, турызме і іншых галінах.