Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер

24 декабря 2021
Добрая традыцыя перад навагоднімі святамі. Сёння па даручэнні Прэзідэнта прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды. У спісе больш за паўсотні лаўрэатаў. Гэта ўрачы, будаўнікі, энергетыкі, прадстаўнікі творчых прафесій. Асабістым прыкладам яны паказваюць, як адданасць сваёй справе працуе на развіццё краіны. Гэтыя людзі выконваюць свой абавязак з гонарам і годнасцю, адзначыў прэм'ер.

Сярод узнагарод - медалі "За працоўныя заслугі" і Францыска Скарыны, а таксама падзякі Прэзідэнта.