Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў Беларусі атрымаюць па 5 хвілін на радыё для перадвыбарнай агітацыі

21 января 2014

Адпаведнае палажэнне прынята сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама. У Мінску пляцоўкай для выступленняў стане радыё Сталіца. У рэгіёнах - мясцовыя радыёстанцыі. Выступленні кандыдатаў будуць трансліравацца з 24 лютага па 14 сакавіка з 18:00 да 19:00. Калі кандыдатам у дэпутаты спатрэбіцца больш часу, яны маюць права расходваць на гэтыя мэты ў рамках перадвыбарнай агітацыі сродкі ўласных выбарчых фондаў. Іх памеры таксама вызначаны заканадаўча.