Кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі - на фінішнай прамой

17 августа 2015

Кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі выходзіць на фінішную прамую. 5 дзён засталося ў ініцыятыўных груп, каб сабраць не меней як 100 000 аўтографаў за свайго кандыдата і падаць падпісныя лісты на праверку ў выканкамы. 

Заўтра старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сустрэнецца з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым. Абмяркуюць пытанні, звязаныя з арганізацыяй працы місіі ў Беларусі. Таксама Сяргей Лебедзеў плануе наведаць Дзяржынскую выбарчую камісію.

У склад місіі Садружнасці ўвойдзе і група назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Акрамя таго, чакаецца, што за выбарамі будуць назіраць місіі ПАСЕ і АБСЕ.