Белтэлерадыёкампанія запусціла фірменны інтэрнэт-партал sport5.by

12 апреля 2023

Белтэлерадыёкампанія запусціла фірменны інтэрнэт-партал - sport5.by. Новы сеткавы рэсурс збярэ ў адным месцы навіны спорту, якасную аналітыку і трансляцыі рэйтынгавых турніраў.

Журналісты партала зробяць стаўку на агляды, статыстыку, інтэрв'ю, інсайды і каментарыі спартсменаў, трэнераў, функцыянераў. Карыстальнікам сайта будуць прапанаваныя бэкстейджы і рэтравідэа. Гэта толькі малая частка таго, што рыхтуюць гледачам аўтары праекта.

Акрамя таго, на сайце можна будзе глядзець анлайн-каналы "Беларусь 5" і "Беларусь 5 інтэрнэт". Партал sport-5.by ужо пачаў працаваць. Пакуль ён вяшчае на тэрыторыі Беларусі, аднак у найбліжэйшыя дні рэсурс стане даступным па ўсім свеце.

Жадаем калегам творчых поспехаў і віншуем з вялікім стартам!