Якія пытанні абмяркуюць на саміце СНД у Бішкеку

12 октября 2023

Ужо заўтра, 13 кастрычніка, у сталіцы Кыргызстана пройдзе саміт лідараў Садружнасці незалежных дзяржаў. Удзел у ім прыме і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён ужо прыбыў у краіну з рабочым візітам.

Геапалітычныя выклікі, эканамічнае супрацоўніцтва, пераадоленне рознагалоссяў - такі спектр магчымых тэм, не лічачы пэўнага парадку дня самога форуму. Напярэдадні сустрэч першых асоб міністры замежных спраў зверылі гадзіннікі па эканоміцы і бяспецы.

Не сакрэт, што пытанні салідарнасці стаяць у СНД востра. Пазіцыя Мінска ў аб'яднанні паслядоўная. Аляксандр Лукашэнка пастаянна заклікае калег да згуртаванасці і ўзмацнення ўзаемнай падтрымкі. На палях форуму будуць абмяркоўвацца і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі. Чаго чакаць ад саміту Садружнасці ў Бішкеку, распавяла Наталля Брэвус (падрабязнасці ў відэа).