Колькасць бяздомных рэзка вырасла ў Германіі

14 ноября 2023

У Германіі рэзка вырасла колькасць бяздомных, толькі за мінулы год на 58 працэнтаў - паведамляе нямецкае выданне Spiegel. Зараз колькасць жыхароў краіны, якія не маюць даху над галавой, перавысіла 400 тысяч чалавек.

Адчувальны рост з'яўляецца вынікам, у тым ліку, прыбыцця бежанцаў з Украіны. Многія з іх, як толькі сканчаюцца сацыяльныя дапамогі, аказваюцца на вуліцы.

Spiegel адзначае, што рост колькасці бяздольных адлюстроўвае таксама змяненне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне ў цэлым - Германія перажывае крызіс.