Кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі правялі пасяджэнне калегій

18 ноября 2019
Праблемы бяспекі, супрацоўніцтва ў ААН, праграма ўзгодненых дзеянняў Мінска і Масквы  ў знешняй палітыцы. Сёння ў сталіцы Расіі прайшлі перамовы кіраўнікоў МЗС дзвюх краін.  Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў правялі сумеснае пасяджэнне калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі. Сустрэча праходзіць перад святкаваннем юбілейнай даты - 20-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, таму асаблівую ўвагу міністры надалі тэмам двухбаковага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, а таксама падвялі вынікі  праведзенай сумеснай работы ў галіне  знешняй палітыкі  ў рамках Саюзнай дзяржавы. У прыватнасці, сёння падпісана праграма ўзгодненых дзеянняў Мінска і Масквы  ў знешняй палітыцы на найбліжэйшыя два гады.

На перамовах разгледжаны важныя напрамкі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ААН. Таксама міністры абмеркавалі праблемы бяспекі, у тым ліку ваенна-палітычнай актыўнасці НАТА ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне. Падчас прэс-канферэнцыі з журналістамі  Сяргей Лаўроў павіншаваў беларусаў з паспяховым правядзеннем парламенцкіх выбараў, адзначыўшы  іх добрую арганізацыю і адкрытасць.