Беларускія лёгкаатлетычныя гульні стартуюць сёння

28 июля 2020
Зараз у разгары магла быць Алімпіяда ў Токіа, але замест гэтага спартсмены смуткуюць па спаборніцтвах. Федэрацыя Вадзіма Дзевятоўскага вырашыла правесці свае гульні - Беларускія лёгкаатлетычныя. На стадыёне "Дынама", які ўжо прымаў Еўрапейскія гульні і матчавую сустрэчу Еўропа - ЗША, будуць змагацца лепшыя прадстаўнікі каралевы спорту нашай краіны. Стартуюць гульні ўжо сёння: на пляцоўцы каля Палаца спорту выступяць штурхальнікі ядра.  Прамую трансляцыю спаборніцтваў у штурханні ядра будзе весці "Беларусь 5". Пачатак у 19:00.