Цэнтрвыбаркам Беларусі актыўна супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі напярэдадні парламенцкіх выбараў

28 августа 2019

Так, місія па ацэнцы патрэбнасцяў БДІПЧ АБСЕ вывучае ход падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі. На дадзены момант склад назіральнікаў ад арганізацыі  невядомы. Чакаецца, што ён можа быць сфарміраваны пазней. Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла змяненні ў фінансаванні выбарчага фонду кандыдатаў у дэпутаты. 

Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Выбарчыя фонды кандыдатаў у дэпутаты фарміруюцца добраахвотна - гэта асабістыя фінансавыя фонды, яны альбо фарміруюцца за кошт сродкаў саміх кандыдатаў у дэпутаты, прычым максімальны памер - гэта тысяча базавых велічынь (на дадзены момант гэтая сума складае 25 тысяч 500 беларускіх рублёў), альбо за кошт сродкаў грамадзян і юрыдычных асоб. Хацела б звярнуць увагу, што новаўвядзеннем, якое ў палажэнні будзе сёння зацверджана, з'яўляецца тое, што пералічваць сродкі можна з дапамогай сістэмы інтэрнэт-банкінгу".

Цэнтрвыбаркам зацвердзіў і парадак выкарыстання СМІ кандыдатамі ў дэпутаты. Так, выступленні па радыё і тэлебачанні стартуюць з 21 кастрычніка. Кожнаму суіскальніку на дэпутацкі мандат выдзеляць час у будныя дні з 7 да 8 раніцы  на радыё і з 19 да 20 гадзін  у   тэлеэфіры. Нагадаем, перыяд перадвыбарнай агітацыі пачнецца таксама ў другой дэкадзе кастрычніка.



Тэгі:

#Выборы 2019