Інтэрв'ю з прафесарам Карлтанскага ўніверсітэта Канады Петэрам Дуткевічам

8 апреля 2018

Звярніце ўвагу: "фарматы даверу", прапанаваныя Прэзідэнтам Беларусі, не абстрактныя. Яны датычацца канкрэтных болевых месцаў сучаснай Еўропы і шырэй - Еўраатлантыкі. Гэта, у прыватнасці, экспертыза сучаснага стану спраў у дыпламатыі, барацьба з тэрарызмам, уключаючы кібертэрор, прадухіленне распаўсюджвання зброі масавага паражэння, згортванне новай гонкі ўзбраенняў.

Менавіта такі лакальны фармат форумаў для глабальнай бяспекі падтрымлівае большасць аналітыкаў і інтэлектуалаў. Простая формула: дамаўляцца там, дзе ёсць прадмет дамовы. Аднаўляць давер і лячыць сімптомы хваробы, дапамагаючы еўра-атлантычнаму арганізму акрыяць. Аб гэтым спрачаліся эксперты радоскага форуму Дыялогу цывілізацый. Гэта такая сусветная фабрыка аналітычнай думкі з грэчаскай прапіскай. Нашы журналісты таксама былі на форуме і распыталі навукоўцаў, як яны бачаць выйсце са спіралі канфрантацыі.

Прапануем на ваш суд першае меркаванне. Прафесар Карлтанскага ўніверсітэта Канады Петэр Дуткевіч. Яго анамнез цяперашняга канфлікту просты і лаканічны. Усяго два словы: страх і недавер. А вось рэцэпт вылячэння, паводле Дуткевіча, той жа, што прапанаваны і афіцыйным Мінскам: дамаўляцца па канкрэтных праблемах з выхадам на вялікі сусветны і міратворчы фармат. Як яго назваць: "новая Парыжская дамова" або "новыя Хельсінкі" - ужо не гэтак важна.

Наш палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў гутарыў з прафесарам (відэа).