Эксклюзіўнае інтэрв'ю міністра замежных спраў Літвы

9 февраля 2020
Вялікая палітыка. Калі ёсць разыходжанні, іх можна і трэба пераадолець. Гэта аксіёма, з якой зыходзяць і вопытныя дзяржаўныя кіраўнікі, і разумныя бізнесмены. І, як часта гэта бывае, эканоміка дэманструе прыклад таго, што на рознасць ацэнкі тых або іншых падзей варта рэагаваць спакойна і - галоўнае - не адмаўляцца ад пошуку кампрамісу. 

Літва прапаноўвае Беларусі інтэнсіўна выкарыстоўваць яе інфраструктуру для наладжвання рэгулярных паставак нафты. Заява прагучала на тыдні падчас перамоў міністраў замежных спраў Беларусі і Літвы Уладзіміра Макея і Лінаса Лінкявічуса ў Мінску. 

Рабочы візіт літоўскага калегі, на думку Уладзіміра Макея, - пачатак новага перыяду ў двухбаковых адносінах. Вільнюс гатовы аказаць экспертную дапамогу для ўваходжання Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. І, вядома, бакі абмеркавалі пытанне будаўніцтва Беларускай АЭС. Не сакрэт, што тэма няпростая, але Беларусь дэманструе транспарэнтнасць. 

Зрэшты, як адзначыў кіраўнік МЗС Літвы, рознагалоссі не з'яўляюцца прычынай не размаўляць. Што ж, нельга не пагадзіцца. Такім чынам, эканоміка, культура, бяспека і перспектывы. Эксклюзіўнае інтэрв'ю Лінаса Лінкявічуса (відэа).