Беларусь зацікаўленая ў развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы

25 февраля 2015

Аб гэтым заявіў спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з дакладчыкам па Беларусі "Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі" Андрэа Рыгані. Парламентарый адзначыў, што ў Беларусі з Еўропай былі няпростыя адносіны, якія захоўваюцца і зараз. Але ёсць пазітыўныя сігналы, якія пасылае Еўропа для нармалізацыі нашых адносін. Беларусь апошнім часам зрабіла многае ў рэалізацыі агульных еўрапейскіх стандартаў. "Наша краіна ўносіць вялікі ўклад у захаванне бяспекі і стабільнасці ў Еўропе, мы гэта паказалі асабліва па апошніх падзеях, у тым ліку ва Украіне" - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Беларусь праводзіць вялікую працу па процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам, асабліва такім, як барацьба з наркатрафікам, гандаль людзьмі і пазапраўная міграцыя. Бакі дамовіліся развіваць адносіны не толькі ў палітычным і парламенцкім плане, але і ў гандлёва-эканамічнай галіне.