Беларусь выступае за выпрацоўку прымальных для ўсіх прынцыпаў супрацоўніцтва ў Еўропе

7 апреля 2018

І гатовая на палітычным і экспертным узроўні садзейнічаць іх прыняццю. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з міністрамі замежных спраў СНД.

Першым практычным крокам стане запланаваная на май у Мінску экспертная канферэнцыя "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх". Таксама да канца года ў Беларусі пройдуць антытэрарыстычная канферэнцыя АБСЕ і пасяджэнне Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Гэтыя фарматы дыялогу цалкам укладваюцца ў маштабную мірную ініцыятыву беларускага лідара пад умоўнай назвай "Хельсінкі-2". Як вядома першы Хельсінскі працэс дазволіў Еўропе і свету адносна хутка і бязбольна выйсці з халоднай вайны напрыканцы мінулага стагоддзя. Аналагічнага выніку ад палітыкаў чакаюць і сёння. І афіцыйны Мінск гатовы стаць пляцоўкай і ўдзельнікам новай "разрадкі".

Свае ініцыятывы прапанавала Беларусь і ў фармаце Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У прыватнасці, па актуальным сёння "сілавым блоку". "Так, да 2025 года павінна быць створана аб'яднаная сістэма паветрана-касмічнай абароны Садружнасці", - заявіў Прэзідэнт. Адрэагавала Беларусь і на рэзанансныя справы, звязаныя з магчымым прымяненнем зброі масавага паражэння ў Еўропе і Афрыцы. Да канца года афіцыйны Мінск мае намер правесці рэгіянальную сустрэчу па выкананні Рэзалюцыі Савета Бяспекі Аб'яднаных Нацый аб прадухіленні распаўсюджання зброі масавага знішчэння.