Беларусь спрабуюць пазбавіць права заняць месца непастаяннага члена Савета Бяспекі ААН на 2024-2025 гады

4 июня 2023

Права на суверэнную палітыку выходзіць на першы план у міжнародных адносінах. Дзяржавы, якія адстойваюць свае нацыянальныя інтарэсы, аўтаматычна трапляюць у лік ізгояў. Так, напрыклад, прагматычная Венгрыя трапіла пад "дружалюбны агонь". Союзнічкі актыўна спрабуюць адабраць у краіны законнае права старшынстваваць у Еўрасаюзе ў 2024 годзе, спасылаючыся на заняпад дэмакратыі ў краіне. Усе тыя ж зацёртыя штампы, але ўжо прынята адпаведная антывенгерская рэзалюцыя.

Падобная сітуацыя разгортваецца і вакол Беларусі. Нашу краіну спрабуюць пазбавіць права заняць месца непастаяннага члена Савета Бяспекі ААН на 2024-2025 гады. У якасці спойлера выставілі заяўку ад Славеніі, пры гэтым зрабілі гэта на 17 гадоў раней запланаванай чаргі. У тонкасцях спектакля на сцэне ААН разбіраўся Андрэй Сыч у рубрыцы "Скрыншот" (відэа).