Беларусь і Славакія будуць супрацоўнічаць у галіне рэгулявання ядзернай бяспекі

28 апреля 2017

Такая дамоўленасць дасягнутая сёння падчас другога дня візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Славакію. Андрэй Кабякоў наведаў атамную электрастанцыю Мохаўцэ. Зараз там працуюць ужо два энергаблокі, паралельна ідзе будаўніцтва яшчэ двух. Бакі завізіравалі мемарандум па ядзернай бяспецы: дакумент дазволіць абменьвацца інфармацыяй у сферы рэгулявання, распрацоўкі нарматыўных дакументаў і правядзення інспекцый. Сёння ж Андрэй Кабякоў усклаў кветкі да мемарыяла "Славін" у гонар савецкіх воінаў, загінуўшых за вызваленне Славакіі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні ў Андрэя Кабякова прайшлі перамовы са славацкім калегам Робертам Фіца. Вынікам сустрэчы стала падпісанне дзясятка дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Сярод іх - пагадненні ў галіне навукі і тэхналогій. Акрамя таго, прэм'ер прыняў удзел у адкрыцці Беларуска-славацкага дзелавога форуму і сустрэўся з прадстаўнікамі буйных славацкіх кампаній.