Беларусь і Расія разлічваюць да канца года падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні віз

15 ноября 2017

Сёння гэта паведаміў журналістам Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках сустрэчы ў Маскве з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Беларускія і расійскія эксперты цесна ўзаемадзейнічаюць пры рабоце над дакументам. Праведзена некалькі раўндаў кансультацый, наступны адбудзецца ў найбліжэйшыя дні ў Маскве.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: 

"Мы вельмі прасунуліся ў рабоце над гэтым пагадненнем. Нашы эксперты актыўна ўзаемадзейнічалі апошнім часам і правялі некалькі раўндаў кансультацый. Найбліжэйшы раўнд адбудзецца праз некалькі дзён у Маскве. Мы сапраўды спадзяемся на заключэнне гэтага пагаднення да канца года. Застаецца некалькі спрэчных момантаў. У першую чаргу, якія звязаны з працягласцю знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі той ці іншай дзяржавы".

Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі: 

"Па сутнасці, размова ідзе пра тое, каб іншаземец, які ўязджае ў адну з нашых краін па візе, выдадзенай гэтай самай краінай, мог з гэтай візай перамясціцца ў іншую краіну. І адпаведна, каб тыя, каму візу не выдаюць з-за меркаванняў бяспекі, таксама не былі прынятыя ў суседнюю дзяржаву".

Бакі выступілі і за наладжванне ўстойлівых кантактаў паміж ЕАЭС і ЕС. Таксама было ўзнята пытанне аб размяшчэнні міратворчага кантынгенту ва Украіне. Як адзначыў Уладзімір Макей, Беларусь гатова накіраваць місію, каб спрыяць аднаўленню міру ў гэтай краіне.