Беларусь і Малайзія могуць узмацніць супрацоўніцтва ў самых розных сферах

19 августа 2014

Такую ўпэўненасць выказаў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй гэтай краіны. Спікер парламента Малайзіі Рональд Кіяндзі паведаміў, што пасля вяртання адбудзецца пасяджанне малазійскай часткі сумеснай рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю.


Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Малайзіі абмеркавалі сёння і ў Палаце прадстаўнікоў. Віцэ-спікер беларускага парламента Віктар Гумінскі адзначыў, што па выніках мінулага года ўзаемны тавараабарот склаў больш за 163 мільёны долараў. Каб павялічыць гэтую лічбу, у першую чаргу неабходна стварыць дагаворна-прававую базу двухбаковых адносінаў.