У сталіцы каля “Мінск-Арэны” ветрам вырвала канструкцыю прыпыначнага пункта

10 февраля 2020
Прагнозы сіноптыкаў спраўдзіліся: у Мінску і вобласці на сёння аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У першай палове дня быў моцны вецер і выпаў мокры снег. Пра першыя наступствы непагадзі стала вядома некалькі гадзін таму. У сталіцы каля “Мінск-Арэны” ветрам вырвала канструкцыю прыпыначнага пункта, вось відэакадры, як камунальшчыкі наводзяць парадак. 

Аналагічнае здарэнне і на вуліцы Радыяльнай. Прыпынак ад парывістага ветру там таксама быў на баку.

Папярэджанні ад МНС і ДАІ


Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры з парывамі да 22 метраў за секунду. МНС рэкамендуе прыбраць рэчы з балконаў у дом, па магчымасці не паркаваць аўто побач з дрэвамі. Асцярожнымі трэба быць і за рулём. Аўтааматараў ДАІ просіць захоўваць хуткасны рэжым,  асабліва пры манеўраванні.

Незахаванне бяспечнай дыстанцыі прывяло да сутыкнення


Так, не ўдалося пазбегнуць сутыкнення вадзіцелю аўтамабіля "Івека", які рухаўся па вуліцы Ваўпшасава з боку МКАД. Ён не захоўваў  бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з цягачом ДАФ. Вадзіцелі не пацярпелі, механічныя пашкоджанні атрымалі абодва аўто. 

Парады пешаходам


Непагадзь захаваецца і заўтра. У сувязі з гэтым акуратнымі варта быць і пешаходам - звяртаць увагу на лёд пад нагамі, каб пазбегнуць траўміравання, а таксама пераходзіць дарогу строга ў вызначаных  месцах.