Беларусь і Ірак прадоўжаць развіваць супрацоўніцтва, нягледзячы на складаную сітуацыю ў арабскай рэспубліцы

21 декабря 2016

Такая заява прагучала на прыёме да 20-годдзя дыпадносінаў паміж краінамі. Мінск і Багдад маюць намер вывесці супрацоўніцтва на патэнцыяльны ўзровень, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы. Ірак, у сваю чаргу, разлічвае на дапамогу Беларусі ў аднаўленні краіны ў пасляваенны перыяд.

Плануецца, што ў найбліжэйшы час Беларусь наведае дэлегацыя МЗС Ірака. Чакаюцца візіты міністраў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і бізнес-колаў.