Беларусь гатовая падзяліцца з В'етнамам вопытам у падрыхтоўцы кадраў для сілавых структур

2 марта 2017

Беларусь гатовая падзяліцца з В'етнамам сваім вопытам у падрыхтоўцы кадраў для сілавых структур, а таксама ў забеспячэнні правапарадку ў краіне.

Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам грамадскай бяспекі В'етнама. На перамовах абмеркавалі патэнцыяльныя напрамкі ў сферах бяспекі на мяжы, меры па прадухіленні наркатрафіку і тэрарызму. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь гатова падставіць плячо і аказаць любую дапамогу па забеспячэнні стабільнасці ў В'етнаме.

Аляксандр Лукашэнка наведваў В'етнам тройчы. За апошнія 10 гадоў тавараабарот вырас утрая, летась краіны нагандлявалі на 121 мільён долараў.

Беларусь экспартуе калійныя ўгнаенні, машынабудаўнічую класіку, шыны, лекі, мяса-малочную прадукцыю. З В'етнама мы імпартуем бытавую тэхніку, прадукты, адзенне. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што В'етнам - адзін са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Міністр грамадскай бяспекі В'етнама, у сваю чаргу, адзначыў, што краіна гатовая стаць для Беларусі акном для выхаду на 600-мільённы рынак краін АСЕАН. Акрамя таго, ён выказаў упэўненасць, што ўвядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму станоўча паўплывае на развіццё ўзаемаадносін.