Дзень бяспекі прайшоў у сталічнай школе нумар 143

6 марта 2015

Спецыялісты Заводскага раёна МНС з вучнямі адзінаццатага класа правялі практычны ўрок па аказанні першай медыцынскай дапамогі вучням пачатковай школы. У дзяцей была магчымасць нават прымераць касцюм пажарнага і пад пільным кіраўніцтвам супрацоўнікаў МНС паспрабаваць патушыць полымя. Такая сустрэча прайшла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Такія сустрэчы будуць праходзіць ва ўсіх школах і ліцэях яшчэ два дні.