Аўтарскія майстар-класы па выцінанцы адбыліся ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску

18 октября 2021

Як зрабіць народную выцінанку сучаснай, актуальнай, цікавай. Майстар-класы ад вядучых майстроў Беларусі адбыліся ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Каля 50 педагогаў з усіх рэгіёнаў сабраліся на аўтарскія ўрокі па выразанні выцінанкі і творчыя сустрэчы з мэтрамі. 

Праграма рэспубліканскіх майстар-класаў прадугледжвала абмен вопытам у фармаце "педагог - педагогам". Таксама падвялі вынікі рэспубліканскага дзіцячага конкурсу па выразанні выцінанкі на выставе "Чароўныя ўзоры".