Анатоль Калінін: У парламенце не павінна быць выпадковых людзей

11 сентября 2016

У парламенце не павінна быць выпадковых людзей, у дэпутата павінен быць пазітыўны вопыт працы на вытворчасці, прадпрыемствах, у навуцы і бізнесе. Такую думку сёння падчас галасавання выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін. Свой голас за аднаго з кандыдатаў ён некалькі гадзін таму аддаў на сталічным участку № 511.

Анатоль Калінін, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:

"Мы галасуем за росквіт нашай роднай Беларусі, за яе стабільнасць, незалежнасць. Сапраўды, мы шмат чаго дасягнулі. І на чарговым 5 Усебеларускім сходзе народ прагаласаваў за развіццё эканомікі, за развіццё сацыяльна-эканамічных адносін, за стабільнасць сацыяльнай дзяржаўнай палітыкі і яе прасоўванне".

Ужо пасля на гэтым жа ўчастку прагаласаваў і Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч. Сенатар распавёў журналістам, што да 2020 года дэпутаты павінны будуць прыняць каля паўсотні законаў. Галоўная мэта - забяспечыць устойлівае развіццё краіны.

Міхаіл Мясніковіч, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

"Наперадзе 4 гады вельмі напружанай працы. Безумоўна, мы бачым адну з самых галоўных задач - гэта пытанні ўніфікацыі, гарманізацыі заканадаўства з нашымі партнёрамі па ЕАЭС і РФ у першую чаргу. Свет развіваецца, свет інтэгруецца і аснову ўстойлівага як рэгіянальнага, так і нацыянальнага развіцця складаюць транснацыянальныя карпарацыі, фінансава-прамысловыя групы".

Ужо пасля Міхаіл Мясніковіч пагутарыў з міжнароднымі назіральнікамі. Паводле іх меркавання, парламенцкія выбары на ўчастку № 511 праходзяць без парушэнняў.