Конкурс "Зялёная хваля" сабраў юных інспектараў дарожнага руху з усіх раёнаў Минска

20 апреля 2022

Квэсты на тэму правіл дарожнага руху  і ўменне віртуозна кіраваць экатранспартам. "Зялёная хваля" для юных інспектараў дарожнага руху ў Палацы дзяцей і моладзі  беларускай сталіцы. Конкурс сабраў удзельнікаў  з усіх раёнаў горада. Тут юныя інспектары дэманструюць свае тэарэтычныя веды аб дарожных знаках, разбіраюць няпростыя дарожныя сітуацыі. У якасці практычнага задання каманднае праходжанне паласы перашкод на веласіпедзе. 


Лепшую каманду вызначаць па выніках агульнай колькасці балаў ва ўсіх дысцыплінах. Пераможцы адправяцца на рэспубліканскі этап конкурсу.