ДАІ Мiнска праводзіць прафілактычныя рэйды на канцавых прыпынках аўтобусаў

18 марта 2022
На кантролі сталічнай аўтаінспекцыі  перавозчыкі пасажыраў. ДАІ сочыць за выкананнем правілаў дарожнага руху вадзіцелямі аўтобусаў і маршрутных таксі. Прафілактычныя рэйды праводзяць на канцавых прыпынках. Асноўная задача - знізіць колькасць ДТЗ з удзелам грамадскага транспарту. Бяспека можа залежыць як ад тэхнічнага стану, так і ад правільнага размяшчэння пасажыраў у салоне.

На хуткасць перамяшчэння пасажырскага транспарту ДАІ звяртае асаблівую ўвагу. За выкананнем хуткаснага рэжыму сочаць таксама з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі.