Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што новая Канстытуцыя павінна служыць беларускаму народу

28 сентября 2021
Больш за тры гадзіны ажыўленых дыскусій у Палацы Незалежнасці - сёння Канстытуцыйная камісія падала Прэзідэнту варыянт праекта абноўленага Асноўнага закона краіны.  Працу пачалі вясной: распрацоўкай прапаноў займаліся каля 40 экспертаў.  

За іх плячамі аналіз сусветнага вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і  вывучэнне тэндэнцый развіцця канстытуцыйнага заканадаўства. Прэзідэнт упэўнены: новая Канстытуцыя павінна служыць беларускаму народу. Менавіта яго слова будзе фінальным на рэферэндуме, які пройдзе не пазней за люты. 

У цэлым прапанавана змяніць 53 артыкулы Канстытуцыі, дадаць 14 новых і 3 выключыць. Абноўлены Асноўны закон захоўвае прэзідэнцкую форму кіравання (але пры гэтым удакладняе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, урада і парламента), устанаўлівае канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу, захоўвае пераемнасць сацыяльнай палітыкі.