3734 кандыдаты ў дэпутаты і больш за мільён сто выбаршчыкаў

21 марта 2014

Датэрміновае галасаванне ў цэнтральным рэгіёне зараз у актыўнай фазе. Падрыхтоўка і агітацыйная кампанія да выбараў у мясцовыя Саветы пачалася яшчэ за паўгода. А ўсяго праз два дні імёны дэпутатаў ужо будуць вядомыя. Дарэчы, на ўсіх выбарчых участках, а іх у Мінскай вобласці 1049, усё гатова да нядзельных падзей. Дагэтуль ніякіх скаргаў на працу камісій зафіксавана не было.


Нагадаем, аддаць свой голас датэрмінова можна па месцы рэгістрацыі яшчэ сёння і заўтра. А ў нядзелю, 23 сакавіка, усе выбарчыя ўчасткі будуць адчынены з васьмі раніцы да васьмі вечара.