22 ліпеня сфарміраваны тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі

24 июля 2015

У выбарчых камісіях на выбарах Прэзідэнта 2015 года амаль палова - прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Пра гэта сёння паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі. Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў склад выбарчых камісій увайшлі амаль 2 тысячы чалавек. Сярод іх  дзяржаўныя служачыя - крыху больш за 20%, грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў - 6% і амаль 60% жанчын. Выбаршчыкі могуць падтрымаць кандыдатаў не толькі сваім подпісам, але і фінансава. Сёння тры прэтэндэнты адкрылі асабістыя рахункі. І зараз любы грамадзянін можа пералічыць на іх свае грошы.