Магілёўскі раён сёння адзначыў "Дажынкі"

23 августа 2019

Першыя вынікі ўборачнай кампаніі падводзяць магілёўскія аграрыі. Засталіся лічаныя гектары. Агульны намалот збожжа ў рэгіёне склаў больш як 746 тысяч тон.

Лідар жніва -  Магілёўскі раён - сёння адзначыў "Дажынкі". Апошні сноп паводле традыцыі зрэзалі сярпом. Кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў ушаноўвалі ў агракамбінаце "Зара". Кожнаму ўручылі каравай з мукі гэтага сезона. Падзяка прагучала і ў адрас экіпажа чатырохтысячніка ў складзе Аляксея і Юрыя Макосавых, а таксама вадзіцеля Уладзіміра Котава, на рахунку якога больш як 5 тысяч тон перавезенага збожжа. 

Сёння ж у "Зары" далі старт пасяўной. Пад зімавое жыта ў гаспадарцы адвялі 2 тысячы гектараў.