Відовішча на экране падораць удзельнікі новага спартыўна-забаўнага шоу "Героі"

18 сентября 2022
Ужо сёння на вашых вачах  сапраўдныя героі разгорнуць эмацыянальную кібербітву. Прэм'ера на "Беларусь 1"  у 12:35. 
У галоўных ролях удзельнікі рэспубліканскага этапу спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце. Гэта школьнікі ад 14 да 17 гадоў, якія б'юць рэкорды па разгортванні пажарнага рукава і за секунды пакараюць 10-метровую вышыню. За гадзіну праграмы яны пройдуць чатыры этапы. Каму з дзвюх каманд пакарыцца вежа? За кожным рухам сочаць аб'ектывы 18-ці камер і каманда прафесійных ратавальнікаў (іх аўтарытэт прызнаны ва ўсім свеце). Новае гульнявое шоу распрацавана выключна беларусамі.