Зоны платных парковах уздоўж вуліц Мінска будуць паступова пашырацца

10 октября 2018

Зоны платных парковах уздоўж вуліц Мінска будуць паступова пашырацца, і да 2020 года іх колькасць павінна павялічыцца ў сем разоў. Гэта звязана з ростам колькасці аўтамабіляў у Мінску і з ускладненнем руху ў цэнтры горада. Паводле звестак Белстата, па выніках 2017 года на тысячу мінчан прыпадала 320 асабістых аўтамабіляў. Cёння ў Мінску абсталявана 45 зон платнай паркоўкі з іх 5 кругласутачныя, разам яны разлічаныя на 3,3 тысячы машина-месцаў. Да 2020 года гарадскія ўлады плануюць абсталяваць каля 25 тысяч платных месцаў для паркоўкі ў межах другога транспартнага кальца.

Кошт стаянкі на адкрытай вулічнай паркоўцы Мінска зараз складае 1 рубель за гадзіну. На закрытай са шлагбаумам - 2 рублі. Даражэй за ўсё пакінуць аўтамабіль на паркоўцы ў межах плошчы Свабоды, у Верхнім горадзе - 5 рублёў за першую гадзіну і па 2 за кожную наступную. З канца верасня мінчанам даступная аплата дзённага абанементу за 5 рублёў.