Яўка выбаршчыкаў склала больш за 77 %

19 февраля 2018

Выбары ў мясцовыя Саветы 28 склікання ў Беларусі адбыліся. Абрана 18 тысяч 110 дэпутатаў. ЦВК працягвае падводзіць папярэднія вынікі.

Так, яўка склала больш за 77 %. Удзел у галасаванні прынялі каля 5 мільёнаў 300 тысяч чалавек, канчатковыя вынікі будуць вядомы ў пятніцу. Што тычыцца скаргаў, то сёння па электроннай пошце ў Цэнтрвыбаркам паступіла 12 зваротаў як ад кандыдатаў, так і ад назіральнікаў і выбаршчыкаў. На думку кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай, колькасць скаргаў ад кандыдатаў не будзе крытычнай.