Зімні сезон пачаўся ў гастрадворыку ў цэнтры Мінска

3 декабря 2018

У выхадныя пачаўся зімні сезон і ў гастрадворыку, што ў самым цэнтры Мінска. Навагодні кірмаш у такім фармаце прымае мінчан упершыню. Вакол святочнай ёлкі восем пляцовак, дзе можна набыць розныя стравы па фіксаваным кошце. Акрамя гэтага, катанне на цюбінгах і зона ледзяных фігур. А сагрэцца можна гарбатай з самавараў.

На калядным кірмашы свае вырабы прапаноўваюць і рамеснікі. Можна набыць падарункі да свята. Навагодні праект плануюць праводзіць кожныя выхадныя да 6 студзеня.