Вынікі медальнага заліку пасля 7 дзён II Еўрапейскіх гульняў. У Беларусі 55 медалёў

27 июня 2019

Падвядзем вынікі медальнага заліку пасля 7 дзён Еўрапейскіх гульняў. Лідзіруюць расіяне. У скарбонцы нашых усходніх суседзяў 72 узнагароды, з іх  32 вышэйшай пробы. Пастаўленая задача на мінскі форум ужо выкананая. 

На другой пазіцыі ідуць гаспадары. Сёння беларусы ўзялі 10 узнагарод: 4 залатыя, 2 сярэбраныя і 4 бронзавыя. У суме 55 медалёў, 19 разоў на Еўрапейскіх гульнях гучаў гімн Беларусі. А вось на трэцяе месца медальнага заліку падняліся італьянцы, якія ўжо выйгралі 19 узнагарод. Блізкія да іх і зборныя Украіны і Грузіі.