Лета не пакідае сталіцу і вобласць

19 сентября 2018

Анамальна цёплае для верасня надвор'е захаваецца да канца працоўнага тыдня. У асобных раёнах у дзённыя часы па Мінскай вобласці чакаецца да плюс 27. Крыху пахаладае бліжэй да выхадных. У суботу сіноптыкі прагназуюць да плюс 20, дажджы, месцамі магчымы навальніцы.

Аднак гарачыя будні - яшчэ не бабіна лета. Сіноптыкі кажуць, што традыцыйна цёплыя восеньскія дні настануць пасля зацяжнога пахаладання.