Зімовыя святы на беразе Басфора

28 декабря 2017

Генеральнае консульства Беларусі ў Стамбуле ўпершыню арганізавала навагодняе свята для дзяцей беларускіх грамадзян. У падрыхтоўцы конкурсаў і віктарын удзельнічаў увесь калектыў. Ёлка, Дзед Мароз, Снягурка і, вядома, падарункі! І няхай у Стамбуле зараз ясна і плюс 13 - святочны зімовы настрой беларусам быў забяспечаны! Нагадаем, Генеральнае консульства Беларусі ў Стамбуле працуе са жніўня 2011 года.