Зіма на парозе: у Мінску дождж, мокры снег і да - 4ºС

29 ноября 2021
У апошнія дні каляндарнай восені ў Мінску і вобласці будзе адчувацца зімовы характар надвор'я. Заўтра снег, месцамі мокры. На поўначы рэгіёна магчымы завеі. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 1.

Завірухамі сустрэне цэнтральны рэгіён і каляндарная зіма. Напрыканцы тыдня днём да мінус 6.